На ферме ў Талачынскім раёне згарэў кароўнік
05.06.2016 10:27
—
Разное

У вёсцы Рамашкава Талачынскага раёна здарыўся пажар на ферме. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў дзяжурную частку МНС у 13.44.
Пажар адбыўся ў будынку фермы 20х60 метраў. Агонь пашкодзіў 80 квадратных метраў даху. Падчас здарэння работнікі гаспадаркі сумесна з выратавальнікамі эвакуявалі 169 кароў, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Прычына пажару высвятляецца.