У Гродне дзяўчына на Mercedes не прапусціла скутэр, загінуў 32-гадовы мужчына
03.06.2016 15:49
—
Разное

Фота: gaigrodno.by
У Гродне 22-гадовая дзяўчына на Mercedes не прапусціла скутэр, загінуў 32-гадовы мужчына. Здарэнне адбылося 3 чэрвеня ў 10.37 на скрыжаванні вуліц Індурская шаша і Кабяка. Як інфармуе прэс-служба УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, легкавік паварочваў налева, а скутэрыст ехаў праз скрыжаванне ў прамым накірунку. Пацярпелы памёр на месцы здарэння.
ДАІшнікі шукаюць сведкаў дарожна-транспартнага здарэння.