У Пружанскім раёне патануў 4-гадовы хлопчык
03.06.2016 13:46
—
Разное

У Пружанскім раёне ў рацэ Левая Лясная патануў 4-гадовы хлопчык. Гэта здарылася ўвечары 2 чэрвеня. Дзіця пайшло купацца са старэйшымі братамі-падлеткамі — 2004 і 2005 года нараджэння, якія проста яго згубілі.
Калі старэйшыя дзеці вярнуліся дадому без малога, маці забіла трывогу і звярнулася ў міліцыю. Спачатку быў спадзеў, што дзіця проста згубілася і сышло. Аднак раніцай 3 чэрвеня, прыкладна ў 11.00 вадалазы знайшлі цела хлопчыка ў рацэ.
Па факце гібелі дзіця Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.