У Магілёве знайшлі труп мужчыны ў забетаніраванай яме гаража

Источник материала:  
03.06.2016 10:44 — Разное
У Магілёве знайшлі труп мужчыны ў забетаніраванай яме гаража

Труп 36-гадовага мужчыны знайшлі ў ноч на 3 чэрвеня ў Магілёве ў забетаніраванай яме гаража. Як паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскай вобласці, мужчына знік у ноч на 21 траўня і яго абвясцілі ў вышук. Следчыя вылучылі крымінальную версію яго знікнення і ў выніку яна пацвердзілася.

Як выявілася, загінулы меў даўнія непрыязныя адносіны з двума жыхарамі Магілёва 1968 і 1976 гадоў нараджэння. Увечары перад яго знікненнем мужчыны прыехалі дадому да свайго непрыяцеля і збілі яго да смерці. Адзін з падазраваных у забойстве меў уласную фірму — труп вывезлі да яго на працу, у гараж з агляднай ямай. У яме вырылі дадатковую яму, скінулі туды цела ахвяры і забетаніравалі паверхню. Рэчы пацярпелага развезлі па розных частках горада і там спалілі.

Абодвух падазраваных затрымалі. Яны і далі паказанні, паводле якіх міліцыя знайшла цела забітага магілеўчаніна. Расследуецца крымінальная справа паводле артыкула 139 (забойства) Крымінальнага кодэксу.

←"Черепашки-ниндзя 2" уже в прокате. Пять причин посмотреть детище Майкла Бэя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика