Агучаныя першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне

Источник материала:  
02.06.2016 11:28 — Разное
Агучаныя першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне
Фота: Fotolia

Камісія Міністэрства аховы здароўя агучыла першыя высновы пра смерць дзяўчынкі пасля вакцынацыі ў Гродне. Як інфармуе БЕЛТА, у яе ўвайшлі дзевяць спецыялістаў на чале з дырэктарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця" Канстанцінам Вільчуком.

Як паведамляла Еўрарадыё, 31 траўня каля 16-й гадзіны ў дзіцячай паліклініцы № 1 Гродна шасцігадовай дзяўчынцы зрабілі прышчэпку камбінаванай вакцыны супраць адру, паратыту і краснухі. Дзіцяці адразу стала кепска, і дзяўчынка памерла ў прысутнасці маці нягледзячы на ​​аказаную меддапамогу. На час разбіральніцтва Міністэрства аховы здароўя прыпыніла ўжыванне вакцыны "Прыарыкс". Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыкамі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацыента. Стала вядома, што вакцына была вытворчасці Бельгіі і закуплялася цэнтралізавана. Яе выкарыстоўвалі ў нашай краіне з 2014 года.

Камісія Міністэрства аховы здароўя інфармуе, што вакцына ў той дзень была ўведзена не толькі загінулай дзяўчынцы, але яшчэ і 9 дзецям. Адзначаецца, што на гэты момант усе вакцынаваныя пачуваюцца добра, ніякіх пабочных эфектаў ў іх няма. Вакцына з той самай ампулы, разлічанай на дзве дозы, была ўколатая таксама аднагадоваму дзіцяці, у якога цяпер няма ніякіх негатыўных рэакцый на прэпарат.

Канстанцін Вільчук кажа, што такая вакцына і раней была ўведзена дзяўчынцы (вакцынацыя праводзілася ў два этапы) і ў першы раз у яе была нармальная рэакцыя на прэпарат. Цяпер вывучаюцца дзеянні медыкаў гродзенскай паліклінікі. Яны сцвярджаюць, што ў дзень вакцынацыі праверылі стан дзіцяці і не знайшлі ў яе супрацьпаказанняў для працэдуры. Да таго ж, у кабінеце было ўсё неабходнае для аказання першай дапамогі пры ўскладненнях.

Следчы камітэт просіць СМІ не рабіць заўчасных высноваў і не даваць самастойнай ацэнкі сітуацыі.

←В коттеджах на Цнянке живут работники птицефабрики, РНПЦ психического здоровья, работящие люди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика