47-гадовага пасажыра мінскага метро затрымалі за паведамленне пра "бомбу"

Источник материала:  
02.06.2016 10:56 — Разное
47-гадовага пасажыра мінскага метро затрымалі за паведамленне пра "бомбу"
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

47-гадовага пасажыра мінскага метро затрымалі за непраўдзівае паведамленне пра "бомбу". Здарэнне адбылося 30 траўня на станцыі метро "Маскоўская". Падчас праверкі чамадана пасажыра супрацоўнікам аховы мужчына і сказаў, што там знаходзіцца выбуховае прыстасаванне. Аднак нічога небяспечнага праваахоўнікі не знайшлі.

Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у адносінах мужчыны могуць распачаць крымінальную справу за заведама непраўдзівае паведамленне аб небяспецы. Дарэчы, свой учынак затрыманы патлумачыў жаданнем пажартаваць.

←О слиянии крупнейших игроков интернет-рынка Беларуси: трансляция

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика