У аўтааварыі на МКАД загінулі дзяўчына і хлопец

Источник материала:  
02.06.2016 08:12 — Разное
У аўтааварыі на МКАД загінулі дзяўчына і хлопец
Фота: Facebook Юліі Ганчаровай

У аўтааварыі на Мінскай кальцавой аўтадарозе (МКАД) загінулі дзяўчына і хлопец. Яшчэ адна жанчына шпіталізаваная ў цяжкім стане. Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, дарожна-транспартнае здарэнне адбылося каля 3-й гадзіны ночы 2 чэрвеня. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля "Nissan Almera" рухаўся на знешнім коле МКАД і на 41-м кіламетры сутыкнуўся з грузавіком МАЗ, які стаяў на левай крайняй паласе і выконваў дарожныя работы. Адзначаецца, што грузавік быў абазначаны адпаведным чынам.

Загінулі кіроўца і адна з пасажырак легкавіка, у бальніцу трапіла іншая пасажырка "Nissan Almera".

Абставіны ДТЗ высвятляе Упраўленне Следчага камітэта па г. Мінску. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч, па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу. Артыкул — "парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек" (ч. 3. арт. 317 КК). Праваахоўнікі шукаюць сведкаў трагічнай аўтааварыі.

←Швейцарская деревушка миллионеров купила себе "жизнь без мигрантов"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика