Дзеянні лекараў пры трагедыі ў Гродне праверыць камісія Мінздароўя

Источник материала:  
01.06.2016 15:08 — Разное
Дзеянні лекараў пры трагедыі ў Гродне праверыць камісія Мінздароўя
Фота: БЕЛТА

Дзеянні лекараў пры трагедыі ў гродзенскай паліклніцы правярае камісія Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэя Стрыжака.

Раней паведамлялася, што 31 траўня ў гродзенскай дзіцячай паліклініцы №1 Гродна шасцігадовая дзяўчынка памерла пасля прышчэпкі супраць адзёру, паратыту і краснухі.

Камісія Мінздароўя ўжо працуе ў паліклініцы. "Спецыялісты на чале з дырэктарам РНПЦ "Мацi i дзiця" Канстанцінам Вільчуком вывучаюць абставіны здарэння, дакументацыю лячэбнай установы. Таксама вывучаецца парадак, алгарытм дзеянняў персаналу паліклінікі, брыгады хуткай дапамогі падчас надзвычайнай сітуацыі", — паведаміў Андрэй Стрыжак. Ён лічыць заўчасным казаць аб прычынах здарэння.

Сваё ўнутранае расследаванне праводзіць упраўленне аховы здароўя. Следчы камітэт паведамляў, што прызначана судова-медыцынская экспертыза, якая даследуе, ці ёсць сувязь паміж увядзеннем вакцыны і смерцю дзіцяці. Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці пачало крымінальную справу за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыкамі.

←The SuperBoyz сыграют на разогреве минского концерта «Иванушек»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика