У Шчучынскім раёне кіроўца паставіў рэкорд перавышэння хуткасці
01.06.2016 09:55
—
Разное

У Шчучынскім раёне ДАІ зафіксавала рэкорднае перавышэнне хуткасці. Раніцай 31 траўня 22-гадовы мінчанін не праехаў, а літаральна пранёсся па трасе М-6 на пазадарожніку “Мерседэс”. На 198-м кіламетры трасы радар зафіксаваў хуткасць у 299 кіламетраў на гадзіну.
Як адзначаюць у прэс-службе Гродзенскай абласной ДАІ, малады чалавек дагэтуль 27 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне Правілаў дарожнага руху, з якіх 14 — за перавышэнне хуткасці. Машына была зарэгістраваная на маці кіроўцы.