У Клецку ў паліклініцы знайшлі падазроную сумку

Источник материала:  
01.06.2016 08:51 — Разное
У Клецку ў паліклініцы знайшлі падазроную сумку

У Клецку з будынку паліклінікі давялося эвакуяваць 105 чалавек — там знайшлі падазроную сумку і вырашылі праверыць, ці няма ў ёй выбуховага прыстасавання. Здарэнне адбылося 31 траўня ўдзень. Нічыйную сумку заўважылі ля кабінета акуліста ў двухпавярховым будынку мясцовай паліклінікі па вуліцы Партызанскай,6.

Спецыялісты экстраных службаў выехалі на месца і абследавалі яго на прадмет закладзенай бомбы, аднак ніякай выбухоўкі ў паліклініцы знайшлі, перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

←Финальный этап "Кибер-Антитерорр -2016" пройдет сегодня на Лукомльской ГРЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика