Брэсцкія мытнікі знайшлі рэкордную партыю цыгарэт, схаваную ў цыстэрнах (фота)

Источник материала:  
31.05.2016 20:40 — Разное
Брэсцкія мытнікі знайшлі рэкордную партыю цыгарэт, схаваную ў цыстэрнах (фота)

Брэсцкія мытнікі знайшлі рэкордную партыю цыгарэт, схаваную ў двух цыстэрнах грузавога цягніка, які накіроўваўся ў Еўрасаюз. Здарэнне адбылося ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення "Брэст-Паўночны". Адзначаецца, што нічога падобнага ў апошнія гады не фіксавалася.  
 
Прэс-служба Брэсцкай мытні інфармуе, што ў цыстэрнах знайшлі больш за 550 пакункаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Каб іх адтуль дастаць, давялося выкарыстоўваць спецыяльнае абсталяванне для працы ў замкнёнай загазаванай прасторы. Агулам знайшлі больш за 300 тысяч пачкаў цыгарэт на агульную суму каля 2,6 млрд рублёў.

←Антитабачный робот: как в Германии борются с курением

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика