Смерць дзяўчынкі, на якую звалілася цагляная калона, расследуе Следчы камітэт
31.05.2016 09:38
—
Разное
![Смерць дзяўчынкі, на якую звалілася цагляная калона, расследуе Следчы камітэт](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1464678902718342.jpg)
Фота: pixabay.com
Следчы камітэт заняўся расследаваннем смерці школьніцы ў Баранавіцкім раёне, на якую звалілася цагляная калона, інфармуе БЕЛТА.
Праверку праводзіць Баранавіцкае міжраённае ўпраўленне Следчага камітэта. Следчыя апыталі сведкаў здарэння, чакаюцца высновы судова-медыцынскай экспертызы. Прычыны падзення цаглянага слупа высвятляюцца.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 28 траўня ў садовым таварыстве "Крыніца". Сям'я з Мастоў з двума дзецьмі прыехала ў госці на лецішча да сябра сям'і. Бацька дапамагаў гаспадару ставіць навес і абаперся на цагляны слуп, які мусі падпіраць гэты самы навес. Аднак калона з нейкіх прычынаў павалілася проста на яго 10-гадовую дачку. Дзіця памерла ад траўмы галавы яшчэ да прыбыцця "хуткай".