Краму абрабавалі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў

Источник материала:  
28.05.2016 14:37 — Разное
Краму абрабавалі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

У Гомелі краму на Інтэрнацыянальнай вуліцы абакралі двойчы за месяц, зніклі 33 ровары на 15 тысяч долараў. Як паведамляе БелаПАН, першае здарэнне адбылося ў ноч на 7 траўня. Злодзеі падабралі ключы да дзвярэй чорнага ўваходу, вынеслі 23 ровары коштам ад 10 да 28 мільёнаў рублёў. У ноч на 21 траўня адбыўся другі крадзеж. На гэты раз зламыснікі залезлі ў памяшканне праз акно і вынеслі 10 дарагіх ровараў.

Абодва злачынствы пакуль не раскрытыя, праваахоўнікі каментары не даюць. У краме не было сігналізацыі. Пасля першага крадзяжу ў дзвярах памянялі замкі і заварылі дзверы чорнага ўваходу, пасля другога — заклалі цэглай акно.

←Грабовский не попал в сборную Европы на Кубок мира по хоккею

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика