У Беларусі затрымалі махляроў, якія сцвярджалі, што маюць сувязі ў КДБ

Здымак з архіву.
У Беларусі затрымалі буйных махляроў, якія сцвярджалі, што маюць сувязі ў КДБ, Следчым камітэце і іншых дзяржструктурах. Зламыснікі, якімі аказаліся грамадзяне Арменіі, Швецыі і Беларусі, прапаноўвалі з дапамогай сваіх кантактаў вырашыць розныя праблемы. Іх затрымалі супрацоўнікі Камітэта дзяржбяспекі.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", у красавіку былі затрыманыя адмянін і швед, які аказаўся грамадзянінам Афганістана, што да пачатку 2000-х жыў у якасці ўцекача ў нашай краіне (праўда, пад іншым прозвішчам). У аднаго з беларусаў за вырашэнне яго праблем яны запатрабавалі 1,5 млн долараў. 335 тысяч долараў яны паспелі атрымаць! Больш таго, яшчэ $150 тысяч узялі ювелірнымі вырабамі.
У траўні КДБ затрымаў махляра-беларуса. Ён выконваў ролю "пасярэдніка" паміж намеснікам кіраўніка адной мінскай фірмы і чыноўнікамі з адміністрацыі аднаго са сталічных раёнаў, а таксама Мінгарвыканкама. За дапамогу ў атрыманні дазволу на праектаванне і будаўніцтва дома запатрабаваў 20 500 долараў. Аднак першы "транш" стаў для зламысніка апошнім.
Адзначаецца, што замежнікі і беларус знаёмыя не былі. Аб'ядноўвае ж іх аналагічная схема злачынстваў. Ім пагражаюць працяглыя тэрміны зняволення.