У ДТЗ у Пскоўскай вобласці пацярпелі 7 беларусаў (фота)
27.05.2016 20:14
—
Разное

Фота: pln24.ru
У дарожна-транспартным здарэнні ў Пскоўскай вобласці Расіі пацярпелі 7 беларусаў. У Апачэцкім раёне на аўтадарозе Санкт-Пецярбург — Невель уначы 27 траўня сутыкнуліся два мікрааўтобусы Volkswagen. Адзін з іх ехаў з Гомеля ў Санкт-Пецярбург, у ім былі 18 чалавек. Пацярпелым аказалі меддапамогу, ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
З інфармацыі прэс-службы УМУС па Пскоўскай вобласці вынікае, што кіроўца мікрааўтобуса, які ехаў з Беларусі, няправільна выбраў хуткасны рэжым. У выніку ён сутыкнуўся з транспартным сродкам, які ехаў перад ім. Пашкоджанні атрымалі абодва мікрааўтобусы. Па факце ДТЗ паліцыя праводзіць праверку.