У Мінскім раёне грузавік збіў 8-гадовага хлопчыка
27.05.2016 18:12
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Мінскім раёне грузавік збіў 8-гадовага хлопчыка. Здарэнне адбылося 26 траўня на адным з скрыжаванняў у аграгарадку Крупіца. 32-гадовы кіроўца не заўважыў школьніка падчас пад'езду да святлафора. Дзіця атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці, яго шпіталізавалі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Мінскага райвыканкама.
Паводле дадзеных ДАІ, сёлета ў Беларусі ў ДТЗ загінулі трое дзяцей, 75 атрымалі траўмы. У большасці выпадкаў здарэнні адбыліся па віне кіроўцаў.