У бальніцы памёр мужчына, які падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
У бальніцы памёр 56-гадовы мужчына, які 28 красавіка падпаліў сябе на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Як паведамляла Еўрарадыё, АМАПаўцы хутка патушылі агонь, аказалі меддапамогу і выклікалі "хуткую". Мужчына атрымаў моцныя апёкі цела, яго стан ацэньвалі як стабільна цяжкі. Праваахоўнікі знайшлі перадсмяротную запіску, што дало падставу меркаваць пра спробу суіцыду. Высветлілася, што мужчына, жыхар Мінскага раёна, развёўся з жонкай і яму не давалі магчымасці бачыцца з дзіцём столькі, колькі ён хацеў. Зварот у Вярхоўны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта жаданага для яго выніку не далі.
Як паведаміў sputnik.by афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў, мужчына памёр яшчэ 22 траўня. Паводле яго слоў, праверка па факце здарэння на Кастрычніцкай плошчы працягваецца.