Пенсіянерка з Рагачова кінулася пад цягнік і засталася жывая

Источник материала:  
26.05.2016 18:02 — Разное
Пенсіянерка з Рагачова кінулася пад цягнік і засталася жывая
Здымак з архіву. Фота: ria.ru

Пенсіянерка з Рагачова вырашыла скончыць жыццё самагубствам і кінулася пад цягнік. Яе заўважыў машыніст дызеля Жлобін — Рагачоў. Паводле яго слоў, жанчына ляжала паміж рэйкамі, на гукавыя сігналы не рэагавала. Машыніст выкарыстаў экстраннае тармажэнне. Тым не менш, пенсіянерка атрымала цяжкія траўмы галавы, пераломы. Яна шпіталізаваная.

Як паведаміла БЕЛТА старшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Таццяна Роднева, здарэнне адбылося на перагоне Рагачоў — Свяркова. Пацярпелай жанчыне 66 гадоў. Яна нічога не памятае пра здарэнне. Высветлілася, што пенсіянерка знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра. Па словах унучкі, з якой яна жыве, пацярпелая ніколі пра суіцыд не гаварыла. Аднак распавядала гісторыю, паводле якой цыганка наваражыла ёй смерць пад цягніком.

←Дом бегунов. Кенийская деревня, в которой растят олимпийских чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика