"Белавія" з-за бомбы адмяніла рэйс з Мінска ў Гановер і назад 29 траўня

Источник материала:  
26.05.2016 12:37 — Разное
"Белавія" з-за бомбы адмяніла рэйс з Мінска ў Гановер і назад 29 траўня
Фота: БЕЛТА

Авіякампанія "Белавія" адмяніла рэйсы В2 897 Мінск-Гановер і В2 898 Гановер-Мінск, прызначаныя на 29 траўня, інфармуе БЕЛТА.

Прычынай стала бомба, чаосў Другой сусветнай вайны, якую знайшлі на тэрыторыі аэрапорта ў Гановеры. Пакуль не вядома, калі дакладна будзе адкрыты аэрапорт Гановера.

Пасажыры, якія набылі квіткі на гэтыя рэйсы, могуць перабраніраваць квіткі на іншы дзень, памяняць маршрут альбо вярнуць грошы за квіткі без якіх-небудзь штрафаў.

Дадатковыя рэйсы ў Гановер "Белавія" пакуль рабіць не збіраецца. Але ў кампаніі не выключаюць, што пералёты арганізуюць, калі ў гэтым будзе неабходнасць.

←Среди государственных арендных квартир все больше"освобождаемых". Что это за жилье?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика