Настаўніцы, якую параніў вучань, выплацяць кампенсацыю
26.05.2016 11:59
—
Разное

Фота: Алесь Пілецкі
Мінадукацыі будзе узаемадзейнічаць з МУС наконт здарэння ў мінскай гімназіі №74. Бліжэйшым часам чыноўнікі адукацыйнага ведамства абяцаюць агучыць меры, якія будуць прынятыя. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 26 траўня заявіла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Барадун.
Яна паведаміла, што дэпартамент па працы Мінгарвыканкама правядзе праверку па гэтым інцыдэнце і вырашыць, якую кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды павінна атрымаць параненая настаўніца.
Як паведамлялася раней, 23 траўня вучань гімназіі №74 нанёс нажом некалькі раненняў у шыю настаўніцы рускай мовы. Жанчына трапіла ў рэанімацыю. Вучня затрымалі, з ім працуюць следчыя.