У Фларэнцыі некалькі дзясяткаў аўто праваліліся пад асфальт (фота, відэа)
25.05.2016 17:51
—
Разное

Адразу дзясяткі аўтамабіляў у італьянскай Фларэнцыі атрымалі пашкоджанні, калі праваліліся пад асфальт. Як піша onliner.by са спасылкай на італьянскія СМІ, здарэнне адбылося ў цэнтры Фларэнцыі, на набярэжнай ракі Арно, каля гістарычнага Старога моста.
Даўжыня вялізнай ямы, якая нечакна ўтварылася на набярэжнай, склала 200 метраў. У ёй апынуліся каля 20 аўтамабільяў. Ніхто з турыстаў і мясцовых жыхароў пры здарэнні не пацярпеў.
Паводле папярэдніх звестак, грунт праваліўся ў выніку прарыву вадаправода.