У Лунінецкім раёне 15-гадовы падлетак загінуў пад грузавым цягніком
25.05.2016 13:44
—
Разное

У Лунінецкім раёне пад коламі грузавога цягніка загінуў 15-гадовы падлетак. Трагічны выпадак адбыўся 23 траўня каля 23.00. Як паведамляе “Медыя-Палессе”, хлопец паклаў галаву на рэйкі проста перад саставам цягніка.
У Лунінецкім аддзеле ўнутраных справаў на транспарце выданню паведамілі, што састаў у момант здарэння толькі адправіўся са станцыі Лунінец і рухаўся з хуткасцю 20-30 кіламетраў на гадзіну. Машыніст убачыў сілуэт каля пуцей і стаў сігналіць, але падлетак лёг на рэйкі перад самым саставам.
Загінулы вучыўся на першым курсе Лунінецкага каледжа сельгасвытворчасці, быў адзіным сынам у маці. Суседзі кажуць пра яго, як пра спакойнага хлопца без шкодных звычак.
Іншыя акалічнасці справы цяпер высвятляе райаддзел Следчага камітэта.