На выездзе з Мінска Audi сутыкнулася з прыпаркаваным бусам і загарэлася
25.05.2016 08:57
—
Разное

Фота: Onliner.by
Сур’ёзнае ДТЗ адбылося 24 траўня ўвечары на выездзе з Мінска ў бок Гродна. Як паведамляе Onliner.by, легкавік Audi 100 на поўным ходзе ўрэзаўся ў прыпаркаваны бус і загарэўся. На месца здарэння прыбылі выратавальнікі.
Па словах відавочцаў, у здарэнні маглі ўдзельнічаць тры транспартныя сродкі — фура, бус і легкавік. Кіроўцы, якія праязджалі паўз месца аварыі, дасталі вогнетушыльнікі і збілі полымя з буса. Легкавік гарэў адкрытым полымем і тут з агнём змаглі справіцца толькі супрацоўнікі МНС, якія хутка прыбылі на месца.
Кіроўца Audi быў у свядомасці. Хуткая аказала яму першую дапамогу.