Прадавец абутковай крамы ў Мінску выкраў 10 пар абутку

Источник материала:  
24.05.2016 15:15 — Разное
Прадавец абутковай крамы ў Мінску выкраў 10 пар абутку

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС затрымалі маладога чалавека, які працаваў прадавўцом абутковай крамы па вул. Каменнагорскай і скраў там 10 пар абутку.

Як паведамляе прэс-афіцэр Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, 23-гадовы зламыснік абкрадаў краму з сакавіка па красавік 2016 года. Малады чалавек зранку першым адчыняў краму, складаў абутак у сумку або ў пакеты для смецця і выносіў на вуліцу. Здабычу ён хаваў за кантэйнерамі са смеццем і забіраў пасля заканчэння працоўнай змены.

Паведамляецца, што работнік скраў з крамы 10 пар абутку на агульную суму 17,5 мільёна рублёў. Аднак усе дзеянні прадаўца-зламысніка трапілі на камерамі відэаназірання.

Па месцы жыхарства маладога чалавека знайшлі пяць пар скрадзенага абутку. Яшчэ пяць пар, па яго словах, ён выкінуў.

На прадаўца пачалі крымінальную справу за прысваенне або растрату (ч.1 арт. 211 КК). Хлопцу пагражае чатыры гады пазбаўлення волі, паведаміў часовы выканаўца абавязкаў намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Фрунзенскага РУУС Мінска Аляксандр Захвіцэвіч.

Дарэчы, раней малады чалавек да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

 

←«Договоренностей много» - Матюшевский рассказал об итогах белорусско-европейского инвестфорума

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика