Вучань, які ў Мінску параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе

Источник материала:  
24.05.2016 06:47 — Разное
Вучань, які ў Мінску параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе

Вучань, які ў мінскай гімназіі № 74 (Кастрычніцкі раён) параніў настаўніцу, на кантакт са следствам не ідзе. Здарэнне адбылося каля 8.30 раніцы ў панядзелак, 23 траўня. 58-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры закрылі ў адным з класаў, ёй пагражалі "вострым прадметам" (верагодна, нажом, учора яго не знайшлі). Па адной з версій, было чацвёра хлопцаў, трое з якіх яе трымалі, патрабавалі, каб яна прасіла прабачэння. Жанчына атрымала раненні, у тым ліку і ў шыю, яна шпіталізаваная. Медыкі "падтрымліваюць яе на спецыяльных прыладах", паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску Аляксандр Герасімаў.

Ратуючы настаўніцу мінскай гімназіі, "трудавік" сякерай ламаў дзверы класа

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "замах на забойства" (ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 КК). Непаўналетні, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, учора быў затрыманы. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што з ім працуюць следчыя, аднак хлопец супрацоўнічаць са следствам не хоча.

←Защитник минского "Динамо" Райан Гундерсон продолжит карьеру в чемпионате Швеции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика