Ратуючы настаўніцу мінскай гімназіі, "трудавік" сякерай ламаў дзверы класа

Источник материала:  
23.05.2016 20:24 — Разное
Ратуючы настаўніцу мінскай гімназіі, "трудавік" сякерай ламаў дзверы класа
Настаўніца рускай мовы Валянціна Уладзіміраўна. Фота з сацсетак.

Шакуючы інцыдэнт здарыўся каля 8.30 раніцы 23 траўня ў мінскай гімназіі № 74. Настаўніцу рускай мовы Валянціну Уладзіміраўну закрываюць у класе і пагражаюць нажом. Напад на настаўніцу здарыўся падчас урока. Тыя, што нападалі, прапусцілі ўрок па фізвыхаванні і пайшлі да настаўніцы.

Адна з вучаніц старэйшага класа гіманзіі даведалася пра інцыдэнт ад педагогаў:

“Настаўнікі кажуць, што іх было чацвёра. Трое трымалі, а адзін стаяў з нажом у руцэ. Патрабавалі, каб яна “прасіла прабачэння за здзекі над дзецьмі”, і яна прасіла…”. Заўважым, Следчы камітэт гаворыць толькі пра аднаго падазраванага.

На крыкі з класа адрэагавалі іншыя педагогі, але дзверы класа былі замкнутыя.

“Настаўнік працы Міхаіл Іванавіч прыбег з сякерай, пачаў ламаць дзверы. Але да гэтага настаўніцу ўжо ударылі нажом. Яна страціла шмат крыві, але была ў прытомнасці…”, — распавяла вучаніца.

←Второй бомбардир хоккейного ЧМ-2016 ухаживает за дочкой главного тренера сборной России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика