У Гродне 11-класніца скакала з парашутам і атрымала траўмы

Источник материала:  
23.05.2016 18:13 — Разное
У Гродне 11-класніца скакала з парашутам і атрымала траўмы
Здымак з архіву. Фота: grodnonews.by

У Гродне 11-класніца скакала з парашутам і атрымала траўмы. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 22 траўня, падчас трэніроўкі спартсменаў Гродзенскага абласнога аэраклуба. Яны скакалі з парашутамі каля возера Юбілейнае. У адной са спартсменак часткова не спрацаваў парашут. Ён адкрыўся, але ў палёце з ім пачаліся праблемы, з якімі спартсменка не саўладала. У выніку дзяўчына жорстка прызямлілася.

Як паведаміў БЕЛТА начальнік прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко, у пацярпелай адкрыты пералом сцягна і страсенне мозгу. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, праводзіцца праверка.

Аэраклуб праводзіць сваю ўнутраную праверку. Вядома, што дзяўчына скакала з парашутам расійскай вытворчасці (сцвярджаецца, што ў яго нармальны тэрмін прыдатнасці). У 11-класніцы гэта быў 54-ы скачок. Раней у яе былі добрыя вынікі і ніякіх праблем не ўзнікала.

←Сборные по болотному футболу создадут в каждом районе Гродненской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика