У Брэсце двухгадовае дзіця выпала з акна восьмага паверха

Источник материала:  
23.05.2016 16:07 — Разное
У Брэсце двухгадовае дзіця выпала з акна восьмага паверха
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Брэсце двухгадовае дзіця выпала з акна восьмага паверха аднаго з дамоў у мікрараёне Кавалёва. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 23 траўня, каля 11.00. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, бацька хлопчыка быў на працы, а маці — на кухні. Паводле папярэдняй інфармацыі, дзіця залезла на падаконнік з дапамогай дзіцячага крэсла. Хлопчык адкрыў акно і праз нейкія імгненні паляцеў уніз.

Хуткую дапамогу выклікалі прахожыя. Дзіця завезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы. Яно знаходзіцца ў цяжкім стане. Следча-аператыўная група на месцы здарэння высвятляла ўсе абставіны.

Падобныя здарэнні з дзецьмі сёлета фіксаваліся неаднаразова. Напрыклад, у пачатку траўня ў Мінску двухгадовая дзяўчынка выпала з сёмага паверха, у сакавіку ў Магілёве загінула двухгадовае дзіця, якое выпала з акна 5-га паверха.

←Следственные комитеты Беларуси и России будут проводить совместные заседания коллегий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика