Мінскія міліцыянты выявілі хлопцаў, якія каталіся на крамным вазку па вуліцах

Источник материала:  
23.05.2016 11:42 — Разное
Мінскія міліцыянты выявілі хлопцаў, якія каталіся на крамным вазку па вуліцах

Мінская міліцыя паведамляе, што выявіла і затрымала трох хлопцаў, якія некалькі дзён таму былі абвешчаныя ў вышук. У адну з начэй нецвярозыя юнакі вывезлі з універсама на праспекце Незалежнасці харчовы вазок і пачалі катацца ў ім па вуліцах, як раней паведамляла Еўрарадыё. Пры гэтым хлопцы стараліся выконваць правілы дарожнага руху: перасякалі праезную частку толькі на зялёнае святло. Потым юнакі выехалі на вуліцу Валгаградскую і там пачалі біць аўтамабілі, прыпаркаваныя на стаянцы.

Міліцыя абнародавала ў СМІ фота і відэа маладых людзей. Аднаго з хлопцаў па выявах апазнала жанчына і затэлефанавала ў Першамайскае РУУС Мінска.

Міліцыянты затрымалі хлопцаў. На іх пачалі крымінальную справу за хуліганства (ч.1 арт.339 КК). Цяпер хлопцаў адпусцілі, але ўзялі з іх падпіску аб яўцы.

Начальнік аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска маёр міліцыі Павел Белы паведаміў, што зламыснікамі апынуліся студэнты адной са сталічных ВНУ. Падчас інцыдэнту хлопцы былі нецвярозыя. Яны прызналі сваю віну.

←Путин поздравил канадцев с победой на ЧМ-2016 и вручил кубок капитану

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика