З нагоды пажару на "Беларуськаліі" пачалі крымінальную справу (фота, відэа)

Фота: sk.gov.by
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці пачало крымінальную справа з нагоды парушэння правілаў пажарнай бяспекі, што што выклікала пажар і прычыніла шкоду ў буйным памеры ААТ "Беларуськалій". Пра гэта інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Як паведамляла Еўрарадыё, вялізны пажар на "Беларуськаліі" адбыўся ў ноч на 22 траўня. Там загарэўся прамысловы склад з прадукцыяй. Змагацца з пажарам прыбылі 23 адзінкі тэхнікі МНС і 69 ратавальнікаў.
На месца пажару прыбылі супрацоўнікі не толькі МНС, але і Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Працу следчай групы на месцы здарэння каардынаваў намеснік старшыні Следчага камітэта Валерый Гайдучонак.
ЦЯпер следствам правярае розныя версіі здарэння. Паводле адной з іх, прычынай пажару стала невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі пры агнявых і зварачных работах на аб'екце.
У рамках крымінальнай справы праводзяцца допыты сведкаў, работнікаў і службовых асобаў, адказных за захаванне правілаў бяспекі пры вытворчасці работ на прадпрыемстве. Вывучаецца разнастайная дакументацыя, якая датычыць арганізацыйна-распарадчых функцый, тэхнічнага стану аб'екта, вытворчага працэсу.