Пры пажары ў бабруйскім інтэрнаце эвакуявалі восем чалавек (фота)
23.05.2016 09:54
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
Бабруйскія ратавальнікі 22 траўня каля 13-й гадзіны атрымалі паведамленне, што ў інтэрнаце на вуліцы Ульянаўскай спрацавала пажарная сігналізацыя.
На месцы здарэння першыя падраздзяленні ратавальнікаў былі ўжо праз чатыры хвіліны, інфармуе прэс-служба МНС. Там яны пабачылі, што з акна на чацвёртым паверсе ішоў дым. Гаспадыня ў пакой яшчэ не засялілася.
Ратавальнікі эвакуявалі з чацвёртага паверху восем чалавек. Вышэйшыя паверхі задымленыя не былі.
Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны на працягу 11 хвілінаў.
Паведамляецца, што агонь знішчыў крэсла, закурыў сцены і столь. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.