Пад Пінскам выратавалі кіроўцу "Опеля", які тануў у меліярацыйным канале (фота)

Источник материала:  
22.05.2016 18:06 — Разное
Пад Пінскам выратавалі кіроўцу "Опеля", які тануў у меліярацыйным канале (фота)
Фота: gaibrest.by

Пад Пінскам кіроўца аўтамабіля "Опель Астра" ледзь не патануў у сваёй машыне. Як паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці, ДТЗ адбылося 21 траўня ў 14.30 каля вёскі Бярозцы Пінскага раёна.

Паводл інфармацыі праваахоўнікаў, у гэты час рыбакі з Мінскай вобласці вярталіся дадому. 65-гадовы кіроўца аўтамабіля "Опель Астра" выбраў няправільную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем. У выніку аўто з'ехала ў кювет і перакулілася ў меліярацыйны канал.

Мужчыну выратавалі іншыя кіроўцы, якія праязждалі міма. Яны скокнулі ў ваду, разбілі шкло "Опеля" і дапамаглі кіроўцу і пасажыру выбрацца з "утопленага" аўто.

Праўда, праз тры гадзіны пасля аварыі 50-гадовы пасажыр быў шпіталізаваны ў аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі Пінскай цэнтральнай лякарні з дыягназам: закрытая чэрапна-мазгавая траўма, стан пасля страты прытомнасці, артэрыяльная гіпатэнзія, стан пасля ўтаплення.

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ.

←Танец вместо тысячи слов…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика