У Валожынскім раёне гарэў цялятнік

Источник материала:  
22.05.2016 16:22 — Разное
У Валожынскім раёне гарэў цялятнік
Фота: newsbel.by

Каля 2-й гадзіны ночы 22 траўня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у драўляным цялятніку на тэрыторыі ААТ "Багданаўскае" ў вёсцы Вайганы Валожынскага раёна Міншчыны.

Як інфармуе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, пажар знішчыў дах на плошчы 50 кв. метраў. Таксама агнём пашкоджанае перакрыцце на плошчы 150 кв. метраў.

Да прыбыцця ратавалнікаў работнікі гаспадаркі эвакуявалі 135 цялятаў узростам да 6 месяцаў. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Прычына пажару высвятляецца.

 

←Россия и США сражаются за бронзу ЧМ по хоккею. Мультимедийный онлайн TUT!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика