У Нясвіжы пенсіянер зарэзаў уласную жонку
20.05.2016 12:33
—
Разное
У Нясвіжы 60-гадовы мужчына зарэзаў уласную 59-гадовую жонку. Здарэнне адбылося 20 траўня прыкладна а другой гадзіне ночы. Сямейная пара пенсіянераў пасварылася. Муж быў п’яны і схапіўся за нож. Падазраванага затрымалі, перадае прэс-служба МУС.
Паводле статыстыкі праваахоўных органаў, у Беларусі 82% забойстваў адбываюцца на глебе спажывання алкаголю. У большасці выпадкаў агрэсар і ахвяра — гэта добра знаёмыя або блізкія людзі.