У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына (фота)
20.05.2016 09:47
—
Разное
![У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына (фота)](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1463727997171000.jpg)
Фота: МНС
У Жыткавічах з-за выбуху газавага балона пацярпеў мужчына. Здарэнне адбылося позна ўвечары 19 траўня ў будынку прадпрыемства на вуліцы Маладзёжнай. У цагляным будынку гаража на 10 машын адбылася ўспышка газапаветранай сумесі без узгарання з балона аб’ёмам 20 літраў.
У выніку здарэння 47-гадовы кіроўца атрымаў тэрмічныя апёкі 1-3 ступені (45% цела) і трапіў у лякарню. У памяшканні гардэроба выбіла 4 акна. Сцены збудавання не пацярпелі.
Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту стала парушэнне правілаў эксплуатацыі прыладаў і агрэгатаў пры спробе запраўкі аўтамабільнай газавай устаноўкі, паведамляе прэс-служба МНС.