У берасцейскіх 20-павярховіках не працуе ліфт. Мясцовыя камунальнікі эканомяць
У доме былі тры ліфты — два маленькія і адзін вялікі. Вялікі адключылі. У выніку пакутуюць інваліды-калясачнікі і жыхары з дзецьмі. А мясцовыя камунальнікі эканомяць.
![](http://www.21.by/pub/news/2016/05/1463725721708894.jpg)
У такой жа сітуацыі апынуліся і жыхары суседняга дому, які знаходзіцца па вул. Маскоўскай.
Меркаваннем жыхароў дамоў ніхто не пацікавіўся. У ЖРЭУ не каментуюць гэтае рашэнне і прапаноўваюць даслаць пісьмовы запыт.
«Бачыце, — кажа жанчына з маленькім дзіцем. — У адзін ліфт дзіцячы вазок не ўлазіць, а ў другі з цяжкасцю. Пры гэтым пакуль самы маленькі ліфт не зʼедзе, сярэдні не прыедзе, даводзіцца чакаць па паўгадзіны».
Каб уключыць грузавы ліфт трэба загадзя падаваць заяўку ў дыспетчарскі пункт.
«А што будзе, калі камусьці стане дрэнна і яго прыйдзецца везці ў лякарню? Колькі часу пройдзе пакуль ліфт уключаць? Я гатовая плаціць больш, але нас ніхто не спытаў. У нас на дзявятым паверсе жыве інвалід, яго жонка кажа, што інвалідны вазок не ўлазіць не ў адзін з ліфтаў, якія цяпер працуюць. Што ім рабіць?», — пытаецца жыхарка дому.
Дамы пабудавалі больш за 25 гадоў таму і з тых часоў там не было рамонту.