У лесе на Гродзеншчыне, дзе пацярпела дзіця, знайшлі гранаты і дзясяткі патронаў

Источник материала:  
19.05.2016 18:56 — Разное
У лесе на Гродзеншчыне, дзе пацярпела дзіця, знайшлі гранаты і дзясяткі патронаў
Фота: sk.gov.by

У лесе каля вёскі Новая Гожа Гродзенскага раёна, дзе пацярпеў 10-гадовы хлопчык, знайшлі гранаты і дзясяткі патронаў. Пра гэта ў каментары БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

"Падчас дадатковага агляду месца здарэння ў лясным масіве следчыя, эксперты і спецыялісты па размініраванні выявілі дзве гранаты, некалькі дзясяткаў патронаў і запалаў са слядамі карозіі. Яны канфіскаваныя і абясшкоджаныя. Заўтра агляд месца здарэння будзе працягнуты", — заявіў Шаршаневіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне каля вёскі Новая Гожа адбылося 18 траўня. 10-гадовы хлопчык атрымаў траўму, стукнуўшы аб бетонную сцяну разбуранага будынка выбухованебяспечны прадмет. Мяркуецца, што гэта быў буйнакаліберны патрон, які яму перадалі аднагодкі. Самі хлопцы знайшлі боепрыпас у лесе.

У пацярпелага хлопца адарваны палец правай рукі. Таксама ён мае іншыя пашкоджанні, у тым ліку — твару.

←Хацкевич вызвал Никиту Корзуна в сборную

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика