У Гомелі будаўнічы кран зваліўся на чыгунку, рух цягнікоў паралізаваны (фота)
Фото — gomel.today
Страла будаўнічага крана ў Гомелі звалілся на чыгуначныя шляхі. Гэта паралізавала рух як мясцовых цягнікоў, так і міжнародных, інфармуе БелаПАН.
Звесткі пра здарэнне з'явіліся спярша ў сацсетках. Паводле іх, аварыя адбылася 19 траўня, калі кітайскія рабочыя разбіралі сценку на ЦЭЦ перад мостам праз раку Сож. Па мосце ідуць мясцовыя цягніка, а таксама міжнародныя — ва Украіну. "Укантакце" супольнасць "Беларуская чыгунка" паведаміла: "У бок Навабеліцкай станцыі шляхі цалкам перакрытыя. З Гомеля ўсе цягнікі ў бок Навабеліцкай адмененыя. З боку Навабеліцкай пайшоў аднаўленчы кран. Там яшчэ і лініі электраперадачы парвала, і слупы паваліла".
У Гомельскім абласным упраўленні МНС інфармацыю пра здарэнне пацвердзілі. Па звестках ратавальнікаў, здарэнне адбылося ў 12.51. Месца здарэння было ачэпленае. Цягнікі накіравалі ў абыход Гомеля. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых пры здарэнні няма. Кранаўшчыка агледзелі медыкі, яго стан ўдакладняецца.
Спецыялісты высвятляюць прычыны падзення стралы крана. Рыхтуецца пляцоўка для падымання крана і вызвалення чыгуначных шляхоў.