У Мінску высвятляюць, ці сапраўды 14-гадовая дзяўчынка здзейсніла суіцыд
19.05.2016 13:45
—
Разное

У Мінску следчыя праводзяць праверку па факце смерці 14-гадовай дзяўчынкі. Асноўная версія здарэння — суіцыд, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Аляксей Клімовіч.
Паводле яго слоў, праверку праводзіць Упраўленне Следчага камітэта па Мінску. Следчыя апытваюць сваякоў і знаёмых дзяўчынкі. Высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі, прызначаны экспертызы.