За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі
Здымак з архіву.
За атрыманне хабару затрымалі службовую асобу транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый. Затрыманы працаваў начальнікам аддзела вагагабарытнага кантролю транспартных сродкаў філіяла па Мінску і Мінскай вобласці. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, сваю пасаду чыноўнік выкарыстоўваў у карыслівых мэтах.
Калі начальніка аддзела затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Мінаблвыканкама, ён якраз атрымаў хабар ад індывідуальнага прадпрымальніка ў памеры 1150 долараў ЗША. За грошы чыноўнік абяцаў не праводзіць праверку транспартных сродкаў ІП.
Па факце атрымання хабару распачалі крымінальную справу. Праваахоўнікі высвятляюць, ці былі і іншыя падобныя выпадкі, калі чыноўнік браў хабар.