Рома Звер запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове

Источник материала:  
16.05.2016 15:11 — Разное


Лідар расійскага гурта «Звери» запісаў відэазварот да прыхільнікаў на беларускай мове. 26 мая ў мінскім Палацы спорту вядомы калектыў прэзентуе новае шоў «Страха нет», адмыслова для якога музыкі вязуць з сабой 35 тонн гука і святла. 

“Прывітанне, Беларусь! З вамі Рома Звер. Як вашы справы? Хутка прыедзем да вас у Мінск з новым альбомам «Страху няма» і вялікім шоў. Будзем рады пабачыць вас. Да сустрэчы!” — сказаў Рома ў відэазвароце.



“Відавочна, што прачытаць тэкст на беларускай Роме было не так проста, але для першага разу атрымалася проста выдатна”, — адзначаюць прадстаўнікі арганізатара канцэрта, кампаніі «Вітамін Д».

Мінск стане адным з чатырох гарадоў, дзе гурт «Звери» пакажа поўную версію канцэртнага шоў «Страха нет». Гледачоў чакаюць 300 кіловат гука і святла, кожную песню будзе суправаджаць арыгінальны відэашэраг. Публіка будзе мець магчымасць наноў адчуць добра знаёмыя і любімыя хіты гурта «Звери», а таксама лепш зразумець сэнсы кампазіцый новага альбома.





←Новые музыкальные проекты появятся в Верхнем городе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика