У Мінску малады чалавек збіваў прахожых рамянём з металічнай спражкай

Источник материала:  
16.05.2016 12:24 — Разное
У Мінску малады чалавек збіваў прахожых рамянём з металічнай спражкай
Здымак з архіву. Фота: avito.ru

У Мінску малады чалавек збіваў прахожых рамянём з металічнай спражкай. Ён ішоў з сябрамі, быў у стане алкагольнага ап'янення. 23-гадовы зламыснік без прычыны пачаў збіваць рамянём прахожага, збіў яго з ног. На дапамогу пацярпеламу прыйшоў яго бацька, хуліган збіў і яго.

Як інфармуе Таццяна Абозная, прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС, маладога чалавека, які збіў прахожых, затрымалі міліцыянеры. За здзяйсненне асабліва злоснага хуліганства распачалі крымінальную справу (ч. 3 арт. 339 КК). Яму пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў, альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў. Раней мінчук ужо прыцягваўся да адказнасці.

←Белорусы до сих пор умудряются жить не по средствам: доходы упали сильнее, чем расходы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика