У Мінску ўначы з-за пажару ў краме эвакуявалі 27 чалавек (фота)

Источник материала:  
16.05.2016 10:22 — Разное
У Мінску ўначы з-за пажару ў краме эвакуявалі 27 чалавек (фота)
Фота: 112.by

У Мінску з-за пажару ў прадуктовай краме эвакуявалі 27 чалавек. Здарэнне адбылося ўначы 15 траўня на вуліцы Лынькова. Пасля таго, як спрацавала пажарная сігналізацыя, на месца прыехалі ратавальнікі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, крама знаходзіцца на першым паверсе 16-павярховіка. З кватэр паверхаў, размешчаных над ёй, вывелі 27 чалавек, у тым ліку дваіх дзяцей. Ніхто з людзей не пацярпеў. Высветлілася, што ўзгаранне адбылося ў халадзільнай камеры на плошчы трох квадратных метраў. Агонь пашкодзіў два халадзільнікі, тавар у памяшканні склада. Мяркуецца, што пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электраправодкі халадзільніка.

←Предложен эффективный способ борьбы с перхотью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика