У электрычцы Мінск — Баранавічы жанчына нарадзіла дачку
14.05.2016 10:01
—
Разное
Здымак з архіву.
У электрычцы Мінск — Баранавічы жанчына нарадзіла дачку. На 37-м тыдні цяжарнасці Алена паехала са сталіцы да мужа ў Баранавічы (хуткія роды ніхто не прагназаваў). У дарозе ёй стала дрэнна, каля станцыі Гарадзея ў жанчыны адышлі воды. Цягнік затрымалі і выклікалі хуткую дапамогу. Але прыезду медыкаў жанчына не дачакалася. Роды прымалі пасажыры электрычкі (у суседнім вагоне знайшліся лекары) проста ў вагоне. Некаторыя пасажыры спачатку панікавалі, але пасля супакоіліся, інфармуе партал tut.by.
У Алены нарадзілася дзяўчынка. Гэта ўжо трэцяе дзіця ў яе сям'і. Шматдзетную маці разам з дачкой адвезлі ў Клецкую радзільню. Яна дзякуе пасажырам, якія ёй дапамаглі, яе дачка нарадзілася здаровай.