Следчы камітэт пачаў праверку па факце знойдзеных у Мінску чалавечых костак

Фота: svaboda.org
Следчы камітэт пачаў даследчую праверку пасля знойдзеных у Мінску чалавечых костак. Здарэнне адбылося на вуліцы Карла Лібкнехта. На месцы, дзе ў XIX стагоддзі былі лютэранскія могілкі (пазней іх знеслі і пераабсталявалі пад сквер), будуецца дарога. Першым фота з чалавечымі косткамі апублікаваў раніцай у пятніцу блогер Антон Матолька. Пачала з'яўляцца інфармацыя, што будаўнікі вывозяць косці на сметнік, але тыя заявілі, што насамрэч нічога не вывозілі, а абгарадзілі месца знаходкі.
На Лібкнехта ў Мінску раскапалі чалавечыя косткі (фота)
Як паведаміла сайту sputnik.by афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, следчыя наведвалі месца, дзе ідуць будаўнічыя працы. Знойдзеныя астанкі яны забралі, прызначаны медыка-крыміналістычныя экспертызы, якія будзе праводзіць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. Адзначаецца, што арганізацыя, якая праводзіць працы на Лібкнехта, мае адпаведны дазвол.