У Віцебску на Дзень Перамогі жанчына звалілася ў калодзеж (фота)
10.05.2016 13:43
—
Разное
Фота: mchs.gov.by
У ноч на 10 траўня амаль апоўначы ратавальнікі Віцебскага УМНС атрымалі ад мінака паведамленне, што ў калодзеж на вуліцы Талстога правалілася жанчына.
На месцы здарння ратавальнікі высветлілі, што гаворка ідзе пра ліўневы бетонны калодзеж. На глыбіні 2,5 метра яны выявілі 26-гадовую жанчыну. Яе паднялі на паверхню з дапамогай лесвіцы і выратавальнай трыножкі з лябёдкай. Жанчыну перадалі брыгадзе хуткай меддапамогі і даставілі ў абласную лякарню.
Патлумачыць, як яна апынулася ў калодзежы, пацярпелая не магла. Паводле папярэдніх звестак, жанчына была нецвярозай.