На МКАД 20-гадовы кіроўца на "Фордзе" ўрэзаўся ў падземны пераход (фота)
07.05.2016 12:43
—
Разное

Фота: 112.by
У суботу пасля 5-й гадзіны раніцы на 20-м кіламетры знешняга кола МКАД адбылося ДТЗ. 20-гадовы кіроўца на Ford Focus заехаў у кювет і ўрэзаўся ў бетонныя элементы падземнага перахода. Вызвалілі маладога чалавека з салона разбітага аўтамабіля ратавальнікі. Яго шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба МНС Рэспублікі Беларусь.