Супрацоўнік фізфака БДУ да смерці атруціўся чадным газам
06.05.2016 09:09
—
Разное

Фота: news.vse42.ru
Вядучы інжынер кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта БДУ да смерці атруціўся чадным газам. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Цела 55 гадовага мужчыны знайшлі 5 траўня ў пасёлку Чырвоная Слабада Салігорскага раёна ў доме па вуліцы Спартовай.
Паводле папярэдней версіі, ён загінуў ад атручвання чадным газам. Пасля таго, як заўчасна закрыў засоўку коміна печы.