Дзяўчынка, якая звалілася з сёмага паверху, прыйшла ў прытомнасць
04.05.2016 10:11
—
Разное
Фота: sputnik.by
Прыйшла ў прытомнасць двухгадовая дзяўчынка, якая выпала з акна сёмага паверха жылога дома ў Мінску. Яе стан медыкі ацэньваюць як стабільна цяжкі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.
Здарэнне адбылося ў аўторак, 3 траўня, у мікрараёне Каменнная Горка. Дзяўчынка звалілася з акна, калі дадому вярталася яе старэйшая сястра. Малодшая дзяўчынка адчыніла акно, каб памахаць ёй, і звалілася.
Асноўнай версіяй праваахоўнікі назвалі няшчасны выпадак.
Следчыя адразу правялі агляд месца падзення, а таксама кватэры, з акна якой выпала дзіця. Па словах Ганчаровай праверка працягваецца, следчыя высвятляюць абставіны падзення дзяўчынкі.