Відэа, як кіроўца распыліў газавы балончык на пешаходаў
03.05.2016 13:58
—
Разное

Фота: onliner.by
Сайт onliner.by змясціў відэа, як кіроўца распыліў газавы балончык на пешаходаў. Мужчына вырашыў прыпаркаваць свой аўтамабіль Volkswagen з нумарамі Віцебскай вобласці на зялёнай зоне каля пешаходнай дарожкі побач з дзіцячым садком, людзі пратэставалі (дзе дакладна адбылося гэтае здарэнне, не паведамляецца). Узнікла канфліктная сітуацыя. У гэты момант кіроўца выйшаў з машыны з газавым балончыка у руках і накіраваў яго на жанчыну і чалавека, які здымаў відэа.